Новости События Общее

Беларуская мова. Прафесійная лексіка. 2 курс ТСА.

27-04-2020 Лекции
Навуковы і афіцыйна-справавы стылі. Беларуская навуковая тэрміналогія.

Уводзіны ў дысцыпліну “Беларуская мова”
1. Прадмет і задачы дысцыпліны, яе спецыфіка.
2. Роля дысцыпліны ў фарміраванні і развіцці сацыяльна-асобасных і сацыяльна-прафесійных кампетэнцый выпускнікоў ВНУ.
1. Беларуская мова (прафесійная лексіка) – дысцыпліна, якая дапамагае студэнтам далучыцца да багаццяў нацыянальнай культуры, сфарміраваць камунікатыўна развітую асобу, здольную наладжваць зносіны на роднай мове ў прафесійнай сферы, перакладаць і рэферыраваць прафесійна арыентаваныя і навуковыя тэксты, весці дзелавую дакументацыю, выступаць з навуковымі паведамленнямі і публічнымі прамовамі і інш.
Асноўныя мэты выкладання дысцыпліны:
•    выпрацаваць і замацаваць практычныя ўменні і навыкі граматнага карыстання вуснай і пісьмовай мовай;
•    развіць моўна-эстэтычны густ студэнтаў, звязаны з чысцінёй і правільнасцю мовы;
•    пашыраць і ўзбагачаць прафесійны лексічны запас будучых спе-цыялістаў, выпрацаваць уменне практычнага карыстання тэрміналогіяй і прафесійнай лексікай па абранай спецыяльнасці;
•    фарміраваць устаноўкі на практычнае ўкараненне атрыманых сту¬дэн-тамі ведаў у іх прафесійнай дзейнасці і іншых сферах сацыяльнай актыўнасці;
•    выхоўваць любоў і павагу да мастацкага слова, духоўнай і інтэлек-туальнай спадчыны беларускага народа, пачуццё нацыянальнай самапавагі і самаідэнтыфікацыі, імкнення да далейшага ўзбагачэння беларускай мовы.
Задачы  вывучэння дысцыпліны:
•    сфарміраваць у студэнтаў разуменне неабходнасці ведаць і кары¬стац-ца беларускай мовай у прафесійнай дзейнасці;
•    даць студэнтам неабходную сістэму ведаў аб лексічным складзе, тэрміналогіі і маўленчай культуры;
•    дапамагчы студэнтам усвядоміць месца беларускай мовы ў развіцці культуры і ў духоўным адраджэнні нацыі;
•    садзейнічаць падрыхтоўцы высокаадукаваных, творчых і крытыч-надумаючых спецыялістаў, здольных вырашаць складаныя моўна-сацыяльныя праблемы бытавання беларускай мовы ва ўмовах дзяржаўнага білінгвізму.
2. Студэнт павінен ведаць:
•    ролю мовы і маўлення ў працэсе сацыяльных зносін,
•    функцыі беларускай мовы як асноватворнага кампанента нацыяна-льнай культуры,
•    месца і ролю беларускай мовы ў славянскай і еўрапейскай суполь-насці народаў і моў,
•    сістэму лексічных, граматычных і стылістычных сродкаў беларускай мовы,
•    поўны набор прафесійнай лексікі,
•    тэрміналагічныя слоўнікі і даведнікі па адпаведных сферах навукова-прафесійнай дзейнасці.
•    Студэнт павінен умець:
•    граматна карыстацца вуснай і пісьмовай мовай,
•    адэкватна ўспрымаць прафесійныя тэксты і навуковую галіновую інфармацыю,
•    перакладаць, анатаваць і рэферыраваць прафесійна арыентаваныя тэксты,
•    складаць і весці на беларускай мове дзелавую дакументацыю, рых-таваць навуковыя і публічныя выступленні,
•    выконваць тэсты і тэставыя заданні, якія садзейнічаюць замацаванню вучэбнага матэрыялу.
Асноўнымі метадамі (тэхналогіямі) навучання, што адпавядаюць мэце і задачам вывучэння дысцыпліны, з’яўляюцца:
•    праблемнае навучанне;
•    тэхналогія вучэбна-даследчай дзейнасці;
•    праектныя тэхналогіі;
•    камунікатыўныя тэхналогіі (дыскусія, прэс-канферэнцыя, мазгавы штурм, вучэбныя дэбаты і інш.);
•    гульнёвыя тэхналогіі, у межах якіх студэнты ўдзельнічаюць у дзела-вых, ролевых, імітацыйных і іншых гульнях.

Беларуская мова і яе месца ў сістэме агульначалавечых і нацыянальных каштоўнасцей
Мова і соцыум. Функцыі мовы ў грамадстве.
1. Мова і соцыум.
2. Функцыі мовы ў грамадстве
1. Мова – гэта і сродак зносін, і адзнака этнічнага калектыву, і сродак захавання і перадачы ведаў. У кожнага народа свой гістарычны шлях і сваё бачанне свету. Сваё разуменне жыцця, дабра і зла этнас перадае словамі. Таму мова – гэта памяць народа, універсальная форма захавання ведаў, якія на працягу стагоддзяў назапашвалі нашы продкі. У мове выяўляецца самабытнасць народа, яго адметнасць, па мове пазнаюць, да якой нацыі належыць чалавек.
Адметнасць кожнай мовы — гэта вынік уплыву геаграфічных умоў, у якіх працяглы час знаходзяцца людзі, і адрозненняў у іх гістарычным развіцці. Мова, такім чынам, адлюстроўвае жыццёвы вопыт народа, асаблівасці яго мыслення і псіхікі, маральна-этычныя і эстэтычныя нормы. Інакш кажучы, мова замацоўвае ўсё тое, што прынята называць культурай грамадства. Яна з’яўляецца спецыфічным спосабам існавання і захавання культуры.
Ландшафт, клімат, раслінны і жывёльны свет прадвызначаюць характар заняткаў народа і накладваюць адбітак на яго ўспрыманне свету.
Таму мова – істотная адзнака этнічнага калектыву – народа, нацыі, племені. Мова народа, з аднаго боку, аб’ядноўвае прадстаўнікоў дадзенага народа, а з другога – з’яўляецца адметнай адзнакай і вылучае нацыю з шэрагу іншых, адна з прыкмет вылучэння этнасу. Нярэдка адной мовай карыстаюцца прадстаўнікі некалькіх нацый (англійскай – англічане, амерыканцы, насельніцтва былых калоній і дамініёнаў Велікабрытаніі; нямецкай – немцы, аўстрыйцы, значная частка насельніцтва Швейцарыі і Люксембурга і г.д.). Разам з тым, напрыклад, швейцарцы, якія карыстаюцца чатырма мовамі (нямецкай, французскай, італьянскай, рэтараманскай) зліваюцца ў адну нацыю.
2. Асноўнымі функцыямі мовы з’яўляюцца наступныя:
•    Камунікатыўная (лац. communicatio – зносіны, сувязь). У першую чаргу мова забяспечвае нашы патрэбы ў зносінах. Праз мову мы дзелімся ўражаннямі пра ўбачанае, вырашаем важныя жыццёвыя пытанні, абмяр-коўваем навіны. У працэсе зносін можна выкарыстаць іншыя спосабы пера-дачы інфармацыі – рухі, жэсты, міміку, фарбы, малюнкі, знакі, але толькі мова здольная найбольш поўна і дакладна перадаць нашы думкі і пачуцці.
•    Паколькі мова дазваляе нам не толькі перадаць інфармацыю, але і выказаць свае адносіны да яе – негатыўныя і станоўчыя, прыязныя і не зусім, можна гаварыць пра экспрэсіўную функцыю мовы (лац. expressio – вы-ражэнне).
    З камунікатыўнай цесна звязана фатычная (грэч. phatos – сказаны) функцыя – функцыя ўстанаўлення кантактаў, наладжвання і рэгулявання ўза-емаадносін паміж людзьмі.
    Дзякуючы мове, мы пазнаём навакольны свет, даведваемся пра адкрыцці, сведкам якіх не былі, знаёмімся з жыццём людзей, якіх ніколі не ўбачым. Мова робіць навакольны свет блізкім і знаёмым для нас. Таму мова выконвае і пазнавальную функцыю.
    Чалавек, паступова пазнаючы свет, дае назвы розным прадметам, з’явам, працэсам рэчаіснасці. Гэта намінатыўная (лац. nominatio – называн-не) функцыя.
    У кожным слове ці фразеалагізме людзі занатоўваюць свае веды пра свет, яго будову. Нярэдка гісторыкі называюць мову “рыдлёўкай гісторыі”, таму што ў мове захаваліся звесткі пра культуру, традыцыі, гісторыю народа. Функцыя назапашвання і захавання ведаў называецца акумулятыўнай (лац. accumulatio – збіральнік).
Чалавеку дадзена здольнасць адчуваць і разумець не толькі тое, што сказана, але і як сказана. Адметна падбудаванае выказванне выклікае ў нас пачуццё асалоды ці крыўды, натхнення ці смутку. Тады мы кажам пра эстэтычную функцыю мовы – здольнасць мовы ўздзейнічаць на пачуцці людзей. Часцей за ўсё з рэалізацыяй эстэтычнай функцыі мы сутыкаемся, калі чытаем мастацкую літаратуру, глядзім спектакль у тэатры, слухаем вы-ступленні бліскучых аратараў.
Паходжанне беларускай мовы і асноўныя этапы яе развіцця
1. Беларуская мова сярод моў свету.
2. Старабеларуская літаратурная мова і яе роля ў XIV- XVI стагод-дзях.
3. Нацыянальная моўная палітыка ў XVІІ- XVІІI стагоддзях і яе вынікі.
4. Новая (сучасная) беларуская літаратурная мова і яе лёс у канцы XVІІІ- пачатку XХI стагоддзяў.
5. Закон “Аб мовах у Беларускай ССР” (1990 г.) 
Беларуская мова – адна з высокаразвітых нацыянальных моў народаў свету. Яе карані ідуць у глыбіню сівых вякоў. Прыкладна на мяжы ІІІ-ІІ ты-сячагоддзяў да н. э., па меркаванні даследчыкаў, адбываецца распад так зва-нага індаеўрапейскага моўнага адзінства на больш дробныя моўныя групы. Сярод раманскай, германскай, іранскай, кельцкай, індыйскай, балтыйскай і іншых моўных груп індаеўрапейскай сям’і (вучоныя выдзяляюць 16 такіх груп) з гэтага часу пачынае самастойнае існаванне і славянская.
Першапачаткова славяне жылі на адносна невялікай тэрыторыі і кары-сталіся агульнай мовай, якая атрымала назву праславянскай або агульнасла-вянскай мовы-асновы. Існавала яна толькі ў вуснай форме і, безумоўна, не была аднастайнай на ўсёй тэрыторыі пражывання славян, а мела дыялектныя адрозненні. Трэба меркаваць, што мова продкаў беларусаў у межах прасла-вянскай моўнай прасторы адрознівалася сваімі спецыфічнымі дыялектнымі асаблівасцямі. Прычым многія вучоныя схільныя лічыць, што мова прабела-русаў займала адно з цэнтральных месцаў у славянскім свеце.
Паступовае рассяленне славян на большую тэрыторыю прыводзіць да аслаблення сувязей паміж імі і распаду праславянскага моўнага адзінства. Так, прыкладна з VІ-VІІ стст. н. э. пачалося выдзяленне асобных славянскіх груп: усходняй, заходняй, паўднёвай. Гэтыя групы аб’ядноўваліся адзінствам свайго паходжання, але характарызаваліся спецыфічнымі моўнымі асаблівасцямі, што і адасабляла адну групу ад другой.
З’яўленне ў IX ст. (прыкладна 863 г.) першай славянскай пісьмовай мо-вы, якая атрымала назву стараславянскай (у мясцовых рэдакцыях царкоўнаславянскай), у значнай ступені прадвызначыла развіццё літаратурных моў не толькі паўднёвых славян, але і ўсходніх, і заходніх.
Ва ўмовах феадальнай раздробленасці, эканамічнага і палітычнага ада-саблення асобных зямель усходніх славян паступова намячаецца яшчэ большае дыялектнае размежаванне агульнаўсходнеславянскага моўнага адзінства. На базе агульнай пісьмовай мовы ўсходніх славян, у аснове якой царкоўнаславянская мова, недзе з канца XII - пачатку XIII ст. і пачынаецца фарміраванне самастойных беларускай, рускай і ўкраінскай пісьмовых літа-ратурных моў. Асабліва інтэнсіўнае фарміраванне беларускай народнасці і ўласна беларускай літаратурнай мовы адзначаецца з сярэдзіны XIV ст., калі ўтвараецца шырокавядомая шматнацыянальная беларуская дзяржава Вялікае княства Літоўскае. Пры скрыжаванні этнічна разнастайнага насельніцтва стваралася новая арыгінальная культура. Агульная пісьмовая мова ўсходніх славян паступова насычалася элементамі народных гаворак, і такім чынам стваралася непаўторная, самабытная беларуская літаратурная мова. Аднак першапачаткова ў пісьмовых крыніцах спецыфічныя беларускія рысы адлюстроўваліся зрэдку і не зусім паслядоўна, бо старажытныя кніжнікі вельмі строга прытрымліваліся традыцыйных агульнаўсходнеславянскіх моўных нормаў. Тым не менш прыкладна да сярэдзіны XV ст. пісьменства на беларускіх землях, якія ўваходзілі ў склад Вялікага княства Літоўскага, па-поўнілася адметнымі арфаграфічнымі, граматычнымі і лексічнымі асаблівасцямі настолькі, што з’явіліся ўсе падставы гаварыць пра самастойную беларускую літаратурную мову. Канчаткова ж сфармавалася яна к канцу XVI ст.
2. У гісторыі беларускай літаратурнай мовы перыяд XV-XVI стст. быў перыядам фарміравання моўнай сістэмы.Станаўленню і развіццю беларускай літаратурнай мовы ў XV-XVI стст. садзейнічала тое, што беларуская мова была дзяржаўнай у Вялікім княстве Літоўскім. Гэта была мова дыпламатыі, на ёй выдаваліся законы, ажыццяўлялася справаводства, перапіска, ствараліся летапісы, помнікі дзелавога пісьменства, арыгінальная і перакладная мастацкая літаратура і г. д.
Найбольш распаўсюджаным было дзелавое (актавае, канцылярска-юрыдычнае) пісьменства. Да яго адносяцца шматлікія акты, граматы, дагаво-ры, статуты. Першапачаткова, безумоўна, на тэрыторыі Вялікага княства Літоўскага існавала некалькі мясцовых варыянтаў актавай мовы, якія ад-розніваліся некаторымі асаблівасцямі. Але з цягам часу рэгіянальныя тыпы актавай мовы зніклі. Узорам беларускай актавай мовы сталі моўныя нормы дакументаў, якія грунтаваліся на паўночных беларускіх гаворках, што бытавалі каля Вільні. Разнастайныя па змесце і форме дакументы, выдадзеныя сеймамі і ўрадавымі асобамі, або тыя, што паступалі ад іншаземных урадаў, службовых і прыватных асоб, найважнейшыя заканадаўчыя акты і кодэксы сістэматызаваліся і афармляліся ў выглядзе статутаў і так званых метрык. Сярод іх найбольш буйнымі значацца Літоўская метрыка (Метрыка Вялікага княства Літоўскага) і Літоўскі статут (Статут Вялікага княства Літоўскага) у трох рэдакцыях (1529, 1566, 1588 гг.). У гэтых i іншых творах канцылярска-юрыдычнага пісьменства найбольш паслядоўна адлюстроўваліся рысы жывой беларускай мовы.
Даволі часта спецыфічныя асаблівасці народнай гаворкі выяўляюцца і ў творах свецка-мастацкай літаратуры. Самым старажытным і пашыраным жанрам указанага віду пісьменства з’яўляюцца летапісы. Крыху пазней афіцыйнае дзяржаўнае летапісанне папаўняецца гістарычнымі запіскамі мяс-цовага характару, мемуарнымі творамі, перакладнымі воінскімі і рыцарскімі раманамі і аповесцямі, хронікамі і хранографамі. Тыповымі ўзорамі такіх помнікаў можна лічыць летапіс Аўраамкі, Баркалабаўскі летапіс, «Дзённік» Ф. Еўлашоўскага, «Дыярыуш» А. Філіповіча; перакладныя творы: «Алексан-дрыя», «Аповесць пра Трою», «Аповесць пра Трышчана», «Аповесць пра Ба-ву», «Гісторыя пра Атылу» і інш. Жанравае багацце беларускіх гістарычных помнікаў сведчыць пра высокую ступень развіцця старабеларускай літара-турнай мовы, багацце і разнастайнасць яе выяўленчых сродкаў. Такія творы аказвалі ўздзеянне на іншыя жанры тагачаснага беларускага пісьменства, у тым ліку і на пераклады рэлігійнай літаратуры, напрыклад: «Пакуты Хрыста», «Аповесць пра трох каралёў-вешчуноў», «Жыціе Аляксея, чалавека Божага» і інш.
Надзвычай вялікую ролю ў развіцці беларускай літаратурнай мовы адыграла дзейнасць усходнеславянскага першадрукара, асветніка, гуманіста, вучонага, перакладчыка Францыска Скарыны (прыкладна 1490-1551 гг.). Ён займаўся перакладам і друкаваннем біблейскіх кніг. Сваю першую кнігу «Псалтыр» Ф. Скарына надрукаваў у 1517 годзе ў Празе, а пасля таго выдаў больш за 20 кніг свяшчэннага пісання (1517-1525 гг.). Гэтыя выданні ён су-праваджаў даволі вялікімі прадмовамі, пасляслоўямі і «глосамі» (тлумачэн-нямі некаторых слоў), а часта адыходзіў ад царкоўных традыцый і па магчы-масці набліжаў мову перакладаў да жывой тагачаснай гаворкі. У цэлым жа аснова скарынінскіх выданняў была царкоўнаславянскай.
Паслядоўнікамі славутага палачаніна на Беларусі былі Сымон Будны, Васіль Цяпінскі, Мялецій Сматрыцкі, браты Мамонічы, Пётр Мсціславец і інш., дзейнасць якіх прыпадае на перыяд інтэнсіўнага пашырэння ў краіне рэфармацыйнага руху. Яны фактычна давялі справу Ф. Скарыны да за-вяршэння і далі свайму народу рэлігійныя кнігі, у тым ліку і перакладныя, на тагачаснай беларускай літаратурнай мове. Буйны асветнік і ідэолаг гуманізму і рэфармацыі С. Будны надрукаваў у 1562 г. у Нясвіжы «Катэхізіс» і «Апраўданне грэшнага чалавека перад Богам». Гэтыя тэксты, па сутнасці, свабодныя ад слоў і зваротаў царкоўнаславянскага, кніжнага паходжання, успрымаюцца як звычайныя бытавыя апавяданні на беларускай літаратурнай мове. Тое ж можна сказаць і пра «Евангелле», якое выдаў каля 1580 г. В. Цяпінскі. Безумоўна, і ў далейшым працягваецца збліжэнне мовы рэлігійнай літаратуры з народнай гаворкай.
Такім чынам, з рэлігійна-асветніцкім рухам, з дзяржаўнасцю беларускай мовы ў Вялікім княстве Літоўскім, са з’яўленнем кнігадрукавання звязаны перыяд фарміравання і росквіту беларускай мовы. К канцу XVI ст. стара-беларуская літаратурная мова дасягнула вышэйшага ўзроўню свайго развіцця. Так, у гэты час складваецца старабеларуская літаратурная мова як з’ява непаўторная, своеасаблівая, са спецыфічнымі рысамі, якія чэрпаліся з жывой народнай гаворкі і фіксаваліся ў пісьмовых помніках. Нават у першых слоўніках, граматыках, букварах царкоўнаславянскай мовы сустракаем эле-менты беларускай мовы. Выкарыстоўваецца яна для тлумачэння незразумелых шырокаму колу насельніцтва кніжных слоў. Такія тлумачэнні знаходзім на палях скарынінскіх выданняў, у першым славяна-беларускім слоўніку Лаўрэнція Зізанія (1596 г.), слоўніку Памвы Бярынды (1627 г.). Беларуска-моўны матэрыял змяшчаецца, напрыклад, у першай граматыцы, якая выйшла ў 1586 г. у друкарні братоў Мамонічаў, граматыцы Л. Зізанія (1596 г.), грун-тоўнай граматыцы М. Сматрыцкага (1619 г.) і іншых выданнях.
Пачынаючы з XIV ст., у помніках пісьменства сустракаем амаль усе адметныя моўныя асаблівасці, характэрныя для сучаснай беларускай мовы. Гэта прыстаўныя галосныя і зычныя (іржавы, аржаны, восень і інш.), за-цвярдзелыя шыпячыя, ц, р, ч (чый, іншы, крык і інш.), у нескладовае на месцы былых в, л (воўк, уздумаў і інш.), змяненне роду ў назоўніках тыпу пыл, стэп, насып і іншыя спецыфічныя беларускія рысы.
3. Лёс беларускай мовы на розных гістарычных этапах мяняўся. Калі ў Вялікім княстве Літоўскім беларуская мова была адзінай дзяржаўнай мовай і не мела перашкод для свайго развіцця і функцыянавання, то ўжо ў другой палове XVI - пачатку XVII ст. сфера выкарыстання беларускай мовы пачала звужацца. Вялікае княства Літоўскае паступова траціла палітычную і эка-намічную самастойнасць і ўсё больш падпадала пад уладу Польшчы. Польская культура, у тым ліку і польская мова, з другой паловы XVI ст. пачала інтэнсіўна распаўсюджвацца ў вышэйшых колах беларускага грамадства. Каб абараніць беларускую мову, у Літоўскі статут 1566 г. быў уключаны спе-цыяльны пункт аб ужыванні ў справаводстве толькі беларускай мовы (раздзел 4, артыкул 1). Захаваўся гэты артыкул і ў Статуце 1588 г., прычым фармальна ён меў сілу на працягу ўсяго XVII ст. Тым не менш пасля аб’яднання ў 1569 г. Вялікага княства Літоўскага з Польшчай у адзіную феадальную федэратыўную дзяржаву Рэч Паспалітую ў афіцыйным ужытку было тры мовы: польская, лацінская і беларуская. Такая складаная моўная сітуацыя, якая існавала на беларускіх землях у XVII ст., спрасцілася ў канцы стагоддзя. Польская і беларуская шляхта і каталіцкае духавенства дамагліся таго, што Варшаўскім сеймам у 1696 г. была прынята пастанова пісаць дзелавыя паперы дзяржаўнага значэння па-польску, а не па-беларуску. Праўда, на ўсходніх беларускіх землях, дзе паланізацыя праходзіла павольней, па традыцыі дакументы мясцовага значэння (запаветы, дакументы пра падзел маёмасці, распіскі, прыватныя лісты і г. д.) яшчэ пэўны час працягвалі пісаць па-беларуску.
Заняпад беларускай мовы адзначаецца з XVII ст. не толькі ў афіцыйным справаводстве, але і ў іншых сферах культурнага жыцця. Мясцовыя пануючыя класы, па сутнасці, адракаюцца ад сваёй старадаўняй рэлігіі, спрадвечных звычаяў, абрадаў, культуры, ад сваёй роднай мовы як ад мовы «мужыцкай». Адбываецца і паланізацыя школы. На тэрыторыі Беларусі ўзнікаюць рымска-каталіцкія школы; у Мінску, Полацку, Нясвіжы адкрываюцца так званыя езуіцкія калегіумы, у Вільні і Слуцку – лютэранскія гімназіі. Усе гэтыя навучальныя ўстановы, безумоўна, прапагандавалі лацінскую і польскую мовы і літаратуры. Значна скарачаецца колькасць рукапіснай свецкай і рэлігійнай літаратуры на беларускай мове. Амаль не выдаюцца і друкаваныя беларускія творы. Фактычна другая палова XVII і ўсё XVIII ст. вядомыя як час панавання польска-лацінскай кніжнасці. Беларуская пісьмова-літаратурная мова прыходзіць у поўны заняпад. У гэты перыяд яна вывучалася толькі ва ўніяцкіх базыльянскіх школах. Уніяцкая царква выкарыстоўвала вусную беларускую мову ў неафіцыйных частках набажэнства. Працягвала развівацца толькі народная гутарковая мова, хоць і яна адчувала на сабе ўплыў польскай мовы. Паланізмы, аднак, у большасці сваёй не замацоўваліся ў жывой народнай гаворцы, паколькі народ ужываў толькі тыя запазычанні, якія былі жыццёва неабходнымі пры адпаведных зносінах. Захавальнікамі сваёй самабытнай, роднай мовы, такім чынам, заставаліся, як правіла, сяляне, дробная шляхта і гарадское рамеснае насельніцтва. Беларускі народ ствараў на роднай мове ўзоры вуснай творчасці. У казках, легендах, песнях, паданнях, прыказках і прымаўках зберагаліся лепшыя моўныя здабыткі і пазней шырока выкарыстоўваліся ў новай прафесійнай літаратуры. 3 пісьмовых жа помнікаў канца ХVІІ-ХVIII стст., напісаных на беларускай (старабеларускай) мове, вядома не так шмат. Найбольш адлюстравалася беларуская мова ў так званых інтэрмедыях і інтэрлюдыях дашкольных драматычных твораў, прычым асаблівую цікавасць з іх маюць дзве камедыі выкладчыкаў рыторыкі Забельскай дамініканскай калегіі К. Марашэўскага і М. Цяцерскага. Уся сістэма моўных асаблівасцей гэтых твораў вельмі блізкая да сістэмы сучаснай беларускай мовы. Названыя творы можна разглядаць як першыя спробы стварэння новай беларускай літаратурнай мовы.
У канцы XVIII ст. гістарычны лёс беларускага народа значна мяняецца. Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 г.) беларускія землі поўнасцю далучылі да Расійскай імперыі. Сацыяльны і нацыянальны прыгнёт беларускага народа не зменшыўся. Фактычна гвалтоўная паланізацыя была заменена гвалтоўнай русіфікацыяй, і афіцыйнай мовай на тэрыторыі Беларусі стала руская. Засілле рускай і ўжыванне польскай моў, бясспрэчна, замаруджвалі ўзнаўленне беларускай літаратурнай мовы. Беларуская мова, як правіла, жыла толькі сярод прыгнечаных слаёў насельніцтва, выкарыстоўвалася пераважна ў вуснай форме. Невыпадкова шматлікія польскія і рускія даследчыкі не прызнавалі беларускую мову самастойнай. Першыя лічылі яе дыялектам польскай мовы, а другія – рускай гаворкай («западнорусским  наречием»).
Такое становішча не магло задаволіць усё насельніцтва Беларусі, таму шырэй і шырэй разгортваецца нацыянальна-вызваленчы рух. Падтрымліваецца ён перадавой рускай і польскай грамадскасцю. Менавіта ў рускіх і польскіх выданнях прагрэсіўныя даследчыкі друкуюць шмат цікавых навуковых распрацовак па фальклоры, мове і быце беларускага народа. Гэта ў значнай ступені садзейнічала фарміраванню беларускай інтэлігенцыі і росту яе на-цыянальнай самасвядомасці. З’явіліся грамадскія сілы, якія павялі рашучую барацьбу за ўкараненне беларускай мовы ў літаратуры.
4. 3 канца XVIII ст. пачынае паступова адраджацца новае беларускае пісьменства і складвацца новая беларуская літаратурна-пісьмовая мова. Па словах Л. М. Шакуна, гэта «пярэдадзень» новага перыяду ў гісторыі беларус-кай літаратурнай мовы. Працэс станаўлення ішоў марудна, паколькі друкаваць па-беларуску было забаронена. Аднак на старонках рускага і польскага друку час ад часу з’яўляюцца творы беларускай літаратуры і вуснай народнай творчасці. Так больш чым праз стагоддзе ўзнаўляецца ў пісьменстве бе-ларуская мова. Узнаўляецца яна не на традыцыйнай кніжнай аснове, бо ў значнай ступені традыцыі старабеларускага пісьменства аказаліся перарванымі, а на базе жывых беларускіх народных гаворак. Асновай для выпра-цоўкі літаратурных норм сталі сярэднебеларускія гаворкі. Гэта невыпадкова, паколькі найбольшы ўплыў на фарміраванне беларускай літаратурнай мовы аказвалі пісьменнікі, якія былі выхадцамі пераважна з цэнтральнай Беларусі.
Ля вытокаў новай беларускай літаратуры стаялі шматлікія ананімныя аўтары. Мова іх твораў вызначалася шырокім адлюстраваннем асаблівасцей мясцовых гаворак. Ужыванне народных моўна-выяўленчых сродкаў насіла яшчэ ў пэўнай ступені стыхійны характар. Элемент стыхійнасці прысутнічаў таксама і ў творах вядомых паэтаў і пісьменнікаў першай паловы XIX ст.: Я. Чачота, Я. Баршчэўскага, А. Рыпінскага, А. Вярыгі-Дарэўскага, В.Равінскага, В. Каратынскага, У. Сыракомлі, А. Плуга і інш. Па-сапраўднаму свядома стаў апрацоўваць жывую мову беларускага народа, шукаць у ёй адпаведныя сродкі і прыёмы літаратурнага выказвання В. I. Дунін-Марцінкевіч. Ён даволі паслядоўна абапіраўся на асаблівасці роднай гаворкі і звяртаўся да найбольш тыповых рыс іншых беларускіх гаворак. Дзякуючы В. Дуніну-Марцінкевічу ў беларускай мове пачалі выпрацоўвацца лексічныя, фанетычныя і граматычныя нормы, якія ўлічваліся яго паслядоўнікамі.
У сувязі з народнымі хваляваннямі на Беларусі і паражэннем паўстання 1863 г. рэзка ўзмацняецца русіфікацыя «западнорусского края», царскім ура-дам забараняецца кнігадрукаванне. Творы на беларускай мове пісьменнікі вымушаны друкаваць за межамі Расійскай імперыі, а на радзіме - часцей за ўсё нелегальна. Беларускі народ не меў у гэты час сваіх нацыянальных культурных устаноў, школ з выкладаннем на роднай мове.
Нягледзячы на шматлікія цяжкасці на шляху фарміравання беларускай літаратурнай мовы, у другой палове XX ст. яе развіццё фактычна не спыня-лася. У прыватнасці, гарачы прыхільнік беларускага слова Ф. Багушэвіч адным з першых на Беларусі загаварыў аб беларускай мове як найважнейшым элеменце нацыянальнай культуры беларускага народа і ўзняў пытанне пра яе лёс. Ён узбагаціў нашу літаратуру новымі моўна-выяўленчымі сродкамі і прыёмамі, надаў беларускай літаратурнай мове яшчэ большую гнуткасць і дасканаласць, карпатліва працаваў над складаннем слоўніка беларускай мовы, марыў пра выданне граматыкі. Станаўленню роднай мовы спрыяў і выхад у свет слоўнікаў I. Насовіча, М. Гарбачэўскага, а таксама творы публіцы-стычнага характару, найперш беларуская нелегальная газета «Мужыцкая праўда» К. Каліноўскага. Патрэбна, аднак, заўважыць, што на мове кожнага дзеяча нашага адраджэння таго часу адбіўся ўплыў польскай і рускай моў. Не далі жаданых вынікаў і спробы П.Шпілеўскага і К. Нядзвецкага стварыць граматыку і правапіс беларускай мовы (іх распрацоўкі не былі апублікаваны). У сувязі з гэтым, нягледзечы на плённую дзейнасць пісьменнікаў ХІХ ст., не-каторыя даследчыкі адзначаюць, што літаратурная мова ў ХІХ ст. яшчэ не склалася, паколькі не былі дадзены ўзоры пісьмовай мовы. Тым не менш, Л. М. Шакун лічыць, што «літаратурная мова пачынаецца тады, калі пачынаецца асэнсаваны адбор з дыялектаў менавіта тых сродкаў, якія павінны служыць агульналітаратурным задачам».
У пачатку XX ст. нацыянальна-вызваленчы рух на ўскраінах імперыі прымусіў царскі ўрад пайсці на некаторыя ўступкі ў нацыянальным пытанні. У 1905 годзе ўступае ў дзеянне закон аб свабодзе друку, пасля якога ажыўляецца літаратурнае жыццё, шырока разгортваецца кнігавыдавецкая справа. Заснаванае ў 1906 годзе ў Пецярбургу беларускае выдавецтва «Загляне сонца і ў наша аконца» друкуе творы В. Дуніна-Марцінкевіча, Ф. Багушэвіча, Я.Купалы і іншых аўтараў, пачынае выпускаць першыя падручнікі па роднай мове. Сярод апошніх «Беларускі лемантар, або Першая навука чытання» К. Каганца (1906 г.), «Першае чытанне для дзетак беларусаў» Цёткі (1906г.), «Другое чытанне для дзяцей беларусаў» Я. Коласа (1910 г.). Пазней з’яўляюцца выдавецкія таварыствы ў Вільні, Мінску і іншых гарадах. 3 1906 года ў Вільні пачынае выходзіць першая беларуская легальная газета «Наша доля», а пасля яе забароны – «Наша ніва». Акрамя таго, выдаюцца іншыя газеты, часопісы, літаратурна-навуковыя штомесячнікі. Гэтыя выданні 
адыгралі вялікую ролю ў нармалізацыі беларускай літаратурнай мовы, паколькі вакол іх групуюцца асноўныя сілы беларускай нацыянальнай інтэлігенцыі. Для станаўлення пэўных моўных нормаў шмат зрабілі вядомыя беларускія пісьменнікі Янка Журба, Уладзіслаў Галубок, Карусь Каганец, Гальяш Леўчык, Цётка, Цішка Гартны, Ядвігін Ш., Максім Гарэцкі, Алесь Гарун, Канстанцыя Буйло, Сяргей Палуян і інш. Значны крок у развіцці не толькі беларускай літаратуры, але і беларускай літаратурнай мовы быў зроблены волатамі, класікамі беларускай літаратуры Я. Купалам, Я. Коласам, М. Багдановічам і некаторымі іншымі. Яны надалі народнаму слову выключную выразнасць і самабытнасць, хоць беларуская літаратурная мова па-ранейшаму заставалася неўнармаванай, развівалася галоўным чынам у жанрах мастацкай літаратуры.
Новы этап у развіцці і станаўленні беларускай літаратурнай мовы пачынаецца, па сутнасці, з абвяшчэння незалежнасці Беларусі. 31 ліпеня 1920 года была прынята адпаведная «Дэкларацыя», якая забяспечыла беларускай мове статус дзяржаўнай. 3 гэтага часу значна пашыраецца сфера ўжывання роднай мовы. Тым больш што 15 ліпеня 1924 года прымаецца пастанова «Аб практычных мерапрыемствах па правядзенні нацыянальнай палітыкі». У адпаведнасці з названай пастановай на беларускую мову пераводзіцца дзяржаўнае і судовае справаводства, навучанне ў школах, тэхнікумах, вучылішчах і ВНУ. На беларускай мове друкуецца шмат газет і часопісаў, выдаюцца творы мастацкай літаратуры, ствараецца навуковая літаратура і г. д. Гэта патрабавала неадкладнай ліквідацыі разнабою ў вымаўленні і напісанні пэўных формаў, выкарыстанні лексічных сродкаў. Таму пачынаецца работа па выпрацоўцы і замацаванні стабільных правілаў арфаграфіі і граматыкі. Першыя спробы такога характару былі зроблены ў 1918 годзе, калі адразу выходзяць пяць граматык беларускай мовы. Сярод іх найбольш дасканалай і аўтарытэтнай была «Беларуская граматыка для школ» Браніслава Тарашкевіча. На яе аснове ствараліся і іншыя падручнікі, але канчаткова вырашыць праблему нармалізацыі беларускай мовы не ўдалося. У 20-я гады разгортваецца шырокая дыскусія па гэтых пытаннях. У лістападзе 1926 года праходзіць Акадэмічная канферэнцыя па рэформе беларускага правапісу і аз-букі. Матэрыялы канферэнцыі апрацоўваюцца спецыяльнай камісіяй, і ў 1933 годзе выдаецца «Праект спрашчэння беларускага правапісу». На яго аснове Саўнаркамам прымаецца пастанова «Аб зменах і спрашчэнні беларускага правапісу». Так упершыню ў гісторыі беларускай мовы юрыдычна зама-цоўваюцца абавязковыя для ўсіх нормы беларускага правапісу і граматыкі.
У 20-я гады вядзецца вельмі актыўная работа па выпрацоўцы беларускай тэрміналогіі. Навукова-тэрміналагічная камісія, якая была створана ў 1921 годзе, да 1930 года падрыхтавала і апублікавала 24 слоўнікі тэрмінаў па граматыцы, логіцы, арыфметыцы, алгебры, геаметрыі, батаніцы, геаграфіі, псіхалогіі, іншых навуковых дысцыплінах. Выхад такіх слоўнікаў, нягледзячы на некаторыя недахопы, узбагаціў родную мову.
Такім чынам, намаганнямі лепшых прадстаўнікоў літаратуры, навукі і культуры беларуская літаратурная мова к 30-м гадам XX ст. дасягнула высо-кага ўзроўню развіцця. Але ўжо з канца 30-х гадоў па розных суб’ектыўных і аб’ектыўных прычынах сфера выкарыстання беларускай мовы паступова пачынае звужацца. Па сутнасці, складваецца становішча вымушанага двух-моўя, прычым у афцыйным ужытку фактычна замацоўваецца толькі руская мова, рэзка скарачаецца колькасць беларускамоўных школ. У прыватнасці, у 1929/30 навучальным годзе прыкладна 90 % школ былі беларускімі, а праз 10 гадоў амаль усе гарадскія школы сталі змешанымі беларуска-рускімі. Узмац-ненню русіфкацыі навучальных устаноў садзейнічала пастанова СНК і ЦК УКП(б) ад 13 сакавіка 1938 г. «Аб абавязковым вывучэнні рускай мовы ў школах нацыянальных рэспублік і абласцей». Тым не менш, беларуская мова, як правіла, ужываецца ў сферы адукацыі, мастацкай культуры, у галіне гу-манітарнай навукі. У такіх абставінах працягваецца праца па ўпарадкаванні правапісу беларускай мовы. У1957 годзе Савет Міністраў БССР прыняў пас-танову «Аб удакладненні і частковых зменах існуючага беларускага права-пісу».
Паводле гэтай пастановы ў звод правілаў беларускай арфаграфіі і пунк-туацыіі, арфаграфічныя слоўнікі, граматыкі, розныя даведнікі і лексіка-графічныя дапаможнікі былі ўнесены адпаведныя змены. Нягледзячы на вялікія цяжкасці, у пасляваенныя гады актывізуецца навуковае даследаванне беларускай літаратурнай і дыялектнай мовы. 3 друку выходзяць шматлікія вучэбныя дапаможнікі, розныя слоўнікі, манаграфіі, публікуюцца артыкулы па разнастайных праблемах нацыянальнага мовазнаўства. Акрамя філалагічнай навукі, захавальнікамі нацыянальнай кугьтуры, роднай мовы заставаліся мастацкая літаратура, у пэўнай ступені публіцыстыка, радыё, тэлебачанне, тэатр, кіно. Так, на старонках некаторых перыядычных выданняў, у творах шырокавядомых майстроў слова Я. Коласа, У. Дубоўкі, М.Лужаніна, П. Глебкі, К. Крапівы, М. Танка, I. Мележа, У. Караткевіча, П. Панчанкі, Я. Брыля, В. Быкава, Н. Гілевіча прадстаўлена самабытная, непаўторная, мілагучная беларуская мова.
Значная цікавасць да гісторыі, культурыі мовы абуджаецца з канца 
80-х - пачатку 90-х гг. Рэспубліка Беларусь становіцца незалежнай, суверэннай дзяржавай. 26 студзеня 1990 года Вярхоўным Саветам прымаецца закон «Аб мовах у Беларускай ССР», паводле якога беларуская мова стала адзінай дзяржаўнай мовай на тэрыторыі Беларусі. Была распрацавана дзяржаўная праграма рэалізацыі гэтага закона. Першыя мерапрыемствы, якія ажыццяўляліся ў межах выканання закона, сведчылі пра тое, што, па сутнасці, пачынаецца новы этап адраджэння беларускага слова, новы этап у развіцці і ўзбагачэнні беларускай мовы і беларускай культуры ў цэлым. Такі ўздым нацыянальнага адраджэння запаволіўся пасля рэспубліканскага рэферэндуму 1995 года. Руская мова побач з беларускай набыла статус дзяржаўнай і стала дамінаваць у афіцыйным ужытку. Сфера прымянення беларускай літаратурнай мовы па-ранейшаму застаецца не вельмі шырокай.
5. Прыняцце закона «Аб мовах...» (26 студзеня 1990 г.) і ўнясенне адпа-ведных дапаўненняў у Канстытуцыю рэспублікі чарговы раз падкрэслілі дзяржаўны статус беларускай мовы.
Ідэя стварэння закона нарадзілася невыпадкова. Яна абумоўлена тым, што звужэнне сферы выкарыстання беларускай мовы ў апошнія дзесяцігоддзі ХХ ст. паставіла пад пагрозу само яе існаванне. Такая сітуацыя, безумоўна, выклікала занепакоенасць грамадскасці, натуральнае імкненне да сама-сцвярджэння. Гэта своеасаблівая праява духоўнага жыцця народа, рух гра-мадства да нацыянальнага адраджэння. У прэамбуле закона так і сказана: «Мова - не толькі сродак зносін, а і душа народа, аснова і важнейшая частка яго культуры. Жыве мова - жыве народ».
Для распрацоўкі закона была створана камісія, у склад якой уваходзіла 49 дзяржаўных і грамадскіх дзеячаў краіны, пісьменнікі, вучоныя, работнікі іншых сфер грамадскага жыцця. Створаны праект шырока абмяркоўваўся на старонках газет і часопісаў, на радыё і тэлебачанні, у розных працоўных ка-лектывах.
Закон «Аб мовах у Беларускай ССР» пачынаецца з прэамбулы і ўключае шэсць раздзелаў, у якіх змешчана трыццаць шэсць артыкулаў.
У трыццаці шасці артыкулах закона прадугледжваецца максімальнае пашырэнне беларускай мовы на ўсе сферы жыццядзейнасці краіны. Артыкулы рэгулююць моўныя працэсы ў грамадска-дзяржаўным жыцці рэспублікі, вызначаюць правы грамадзян і акрэсліваюць абавязкі службовых асоб у выкарыстанні мовы.
Тэрміны рэалізацыі закона «Аб мовах...» вызначаны пастановай Вярхоўнага Савета ад 26 студзеня 1990 года. У адпаведнасці з гэтай пастановай закон уводзіцца ў дзеянне з 1 верасня 1990 года, рэалізуецца на працягу 3-х - 10-ці гадоў. Згодна з пастановай урадам распрацавана «Дзяржаўная праграма развіцця беларускай мовы і іншых нацыянальных моў у Беларускай ССР». Зацверджана праграма 20 верасня 1990 года. Яна прадугледжвае правядзенне цэлага комплексу мерапрыемстваў, якія будуць садзейнічаць выкананню закона. Аднак пасля 1995 года выкананне закона спыняецца.

 

Функцыянаванне беларускай мовы ва ўмовах білінгвізму.
1. Паняцце білінгвізму. Моўная інтэрферэнцыя.
2. Паняцце моўнай нормы.
1. Білінгвізм (bilingualism — лац. ‘два’ + linqua ‘мова’) — двухмоўе, валоданне адной і той жа асобай або калектывам дзвюма рознымі мовамі ці дыялектамі пэўнай мовы. Прынята адрозніваць некалькі відаў білінгвізму:
у залежнасці ад колькасці білінгваў:
- індывідуальны (уласцівы асобным членам грамадства);
- калектыўны (характэрны цэлым групам людзей);
у залежнасці ад умоў узнікнення:
- натуральны (авалоданне абедзвюма мовамі адбываецца адначасова);
- штучны (авалоданне другой мовай адбываецца па меры неабходнасці пасля засваення роднай мовы);
у залежнасці ад ступені роднасці моў:
- блізкароднасны (напрыклад, беларуска-рускі білінгвізм);
- неблізкароднасны (беларуска-англійскі, руска-фінскі і інш.);
у залежнасці ад асаблівасцей мыслення білінгваў:
- прапарцыйны (чалавек у роўнай ступені валодае дзвюма мовамі);
- непрапарцыйны (білінгв спачатку стварае канструкцыі на роднай мо-ве, а пасля перакладае іх на іншую мову);
у залежнасці ад ступені засваення няроднай мовы:
- рэцэптыўны (чалавек толькі ўспрымае тэкст на няроднай мове);
- рэпрадуктыўны (білінгв успрымае тэксты на няроднай мове і можа ўзнаўляць прачытанае або пачутае);
- прадуктыўны (чалавек успрымае тэксты на няроднай мове, здольны ўзнаўляць прачытанае або пачутае і можа сам ствараць тэксты).
Як правіла, білінгвізм узнікае гістарычна ў выніку заваяванняў, мірных перасяленняў народаў і кантактаў паміж суседнімі разнамоўнымі групамі.
Пры сутыкненні дзвюх моў у сітуацыі білінгвізму адна мова можа поўнасцю выцесніць іншую (напрыклад, іспанская і партугальская мовы вы-цеснілі індзейскія мовы ў Лацінскай Амерыцы) або на іх базе можа ўтварыцца новая, змешаная мова (напрыклад, французская мова, якая ўзнікла з лацінскай і мясцовых кельцкіх дыялектау) ці абедзве мовы могуць зазнаць пэўныя змены на розных узроунях моўнай структуры:
- фаналагічным – змены ў вымаўленні (напрыклад, асецінская мова, якая адносіцца да групы іранскіх моў, засвоіла фанетычныя асаблівасці су-седніх дагестанскіх моў);
- граматычным – запазычванне і калькаванне граматычных з’яў (напрыклад, руская мова запазычыла граматычную катэгорыю дзеепрыметніка са стараславянскай мовы);
- лексічным – запазычванне слоў (напрыклад, англійская мова запа-зычыла французскую лексіку ў перыяд, калі французская мова была дзяржаўнай мовай у Англіі).
Паводле апошніх звестках, каля 70% насельніцтва Зямлі у той ці іншай ступені валодаюць дзвюма і больш мовамі.
- Інтэрферэнцыя – узаемадзеянне моўных сістэм ва ўмовах білінгвізму. Гэтае ўзаемадзеянне складваецца або пры моўных кантактах, або пры індывідуальным засваенні няроднай мовы.
Галоўная прычына інтэрферэнцыі – разыходжанні ў сістэмах моў, якія ўзаемадзейнічаюць: розны фанемны склад, розныя правілы вымаўлення, роз-ная інтанацыя, націск, розны набор граматычных катэгорый або розныя спо-сабы іх выражэння.
Інтэрферэнцыя выражаецца ў адхіленні ад устаноўленых нормаў маўлення кантактуючых моў і можа праяўляцца на ўсіх узроўнях моўнай сістэмы:
- фаналагічным (рус. гриб, счастье — бел. грыб, шчасце).
- лексічным (рус. краска ‘тое, што надае пэўны колер, фарба’ - бел. краска ‘палявая кветка’);
- граматычным (рус. благодарил друга (Р.с.) — бел. дзякаваў сябру (Д.с.);
- словаўтваральным (рус. котёнок бел. кацяня),
- графічным (напісанне и замест і).
Ступень інтэрферэнцыі залежыць ад многіх фактараў. У першую чарту варта адзначыць прыналежнасць моў да адной або розных моўных сем’яў (груп). Напрыклад, беларуская і руская мовы — індаеўрапейская сям’я моў, славянская група, усходнеславянская падгрупа. Калі моўныя элементы адной сістэмы ў цэлым падобныя да элементаў другой і маюць нязначныя разы-ходжанні на моўных узроўнях, то менавіта гэтыя разыходжанні і будуць ас-ноўнай глебай для з’яўлення інтэрферэнцыі. Тоесныя моўныя элементы, правілы, заканамернасці і нормы не выклікаюць інтэрферэнцыю, паколькі яны не ўступаюць у супярэчнасці.
Канкрэтныя вынікі інтэрферэнцыі абумоўлены таксама сацыяльнымі этналінгвістычнымі ўмовамі ўзаемадзеяння (нацыянальны і этнічны склад моўнага рэгіёна, колькасць дыялектаў, узроставы склад двухмоўнага насель-ніцтва, а таксама яго адукацыйны цэнз, ступень валодання роднай і няроднай мовамі і інш).
2. Асноўнай прыметай літаратурнай мовы з’яўляецца яе нарма-тыўнасць.
Нормамі літаратурнай мовы называюцца прынятыя, агульнапрызнаныя і замацаваныя ў моўнай практыцы правілы вымаўлення, словаўжывання, форма- і словаўтварэння, напісання. Афіцыйнае прызнанне нормы называецца кадыфікацыяй, г. зн. норма фіксуецца ў граматыках, даведніках і слоўніках.
Беларуская літаратурная мова мае свае арфаграфічныя, арфаэпічныя, граматычныя, словаўтваральныя, лексічныя, фразеалагічныя, пунктуацыйныя і стылістычныя нормы.
Арфаграфічныя нормы патрабуюць аднастайнага напісання ў адпавед-насці з устаноўленымі правіламі. Гэтыя нормы ўласцівыя пісьмовай мове і рэгламентуюцца ўзаконеным правапісам. Парушэнне арфаграфічных нормаў найчасцей абумоўлена ўздзеяннем роднасных моў, дыялектаў (гаворак), а таксама ўплывам вымаўлення.
Арфаэпічныя нормы патрабуюць адзінага вымаўлення галосных і зыч-ных гукаў, іх спалучэнняў у словах і словазлучэннях. Арфаэпічныя нормы ўласцівыя вуснай форме літаратурнай мовы і рэгламентуюцца правіламі бе-ларускага вымаўлення. Арфаэпічныя нормы дапаўняюцца акцэнталагічнымі, якія прадугледжваюць правільную пастаноўку націску ў словах.
- Граматычныя (марфалагічныя і сінтаксічныя) нормы патрабуюць правільнага ўжывання формаў слова і спалучэння слоў у словазлучэннях, г. зн. яны рэгулююць выкарыстанне зменных часцін мовы, граматычную сувязь слоў у прыназоўнікавых і беспрыназоўнікавых канструкцыях, замацоў¬ваюць правільныя формы дапасавання і кіравання.
- Словаўтваральныя нормы рэгулююць выбар словаўтваральных сродкаў, іх размяшчэнне і спалучэнне ў складзе новага слова, патрабуюць выкарыстання толькі адпаведных мадэляў і тыпаў пры словаўтварэнні.
- Лексічныя нормы патрабуюць правільнага ўжывання слоў у адпавед-насці з іх значэннем.
- Фразеалагічныя нормы рэгулююць традыцыйнае, замацаванае прак-тыкай ужыванне фразеалагізмаў. Пры гэтым абавязкова ўлічваюцца струк-турна-граматычныя, семантычныя і спалучальныя асаблівасці фразеалагізмаў.
- Пунктуацыйныя нормы патрабуюць правільнай пастаноўкі знакаў прыпынку.
- Стылістычныя нормы прадугледжваюць правільнае ўжыванне моўных сродкаў у адпаведнасці з выбраным тыпам і стылем маўлення, а так-сама канкрэтнай моўнай сітуацыяй.
Важна памятаць, што паняцце нормы ў некаторых выпадках не выклю-чае варыянтнасці. Наяўнасць варыянтаў адлюстроўвае змены, якія пастаянна адбываюцца ў мове, і паказвае на працэс станаўлення моўных адзінак.

Беларуская навуковая тэрміналогія
Спецыяльная лексіка як частка лексічнай сістэмы беларускай літаратурнай мовы.
1. Лексіка беларускай мовы паводле сферы ўжывання.
2. Спецыяльная лексіка. Прафесіяналізмы. Тэрміны. Наменклатура.
1. Слова – асноўная адзінка мовы, якая называе прадметы, працэсы, якасці, уласцівасці або выражае адносіны паміж імі. Паводле сферы ўжывання адрозніваюцца словы, якімі карыстаюцца ўсе носьбіты мовы і словы, якімі карыстаюцца толькі асобныя групы насельніцтва. Абмяжоўваюцца тэрыторыяй, прафесіяй ці спецыяльнасцю, сацыяльнай групай.
Адпаведна ўся лексіка беларускай мовы падзяляецца на лексіку агульнаўжывальную і лексіку абмежаванага ўжывання.
Агульнаўжывальная лексіка аднолькава ўжываецца і разумецца ўсімі носьбітамі мовы: гай, стол, дом, вёска, чырвоны, цудоўны, ранішні, учора, сёння, гаварыць, рухацца і інш.
Лексіка абмежаванага ўжывання:
■    дыялектная. Словы, якія ўжываюцца на пэўнай тэрыторыі. Калі яны трапляюць у мастацкую літаратуру – дыялектызмы.
■    жаргонная (фр. jargon – умоўная гаворка) – гэта сукупнасць лексіч-ных асаблівасцей якога-небудзь вузкага кола людзей, аб’яднаных агульнымі інтарэсамі, сумеснымі дзеяннямі і г. д.
2. Спецыяльная – гэта словы і спалучэнні слоў, якія выкарыстоўваюцца пераважна колам людзей пэўнай галіны ведаў, прафесіі, спецыяльнасці.
    Прафесіяналізмы – словы, распаўсюджаныя пераважна ў гутар-ковай мове сярод людзей пэўнай прафесіі, спецыяльнасці.
    Тэрміны – гэта спецыяльныя словы ці спалучэнні слоў, якія да-кладна абазначаюць пэўнае паняцце з галіны навукі, тэхнікі, мастацтва, вы-творчасці, эканомікі, палітыкі і інш.
    Наменклатурныя назвы – сукупнасць назваў, якія ўжываюца ў навуцы, тэхніцы, вытворчасці і г.д. Яны толькі абазначаюць (называюць) канкрэтныя аб’екты вывучэння розных навук: назвы раслін, жывёл, птушак; назвы прафесій у некаторых галінах прамысловасці (настаўнік – настаўнік хіміі і г.д.);  назвы гатункаў сельскагаспадарчых культур, парод жывёл, тавараў і г.д. – таварны знак).
Тэрмін (ад лац. terminus – канец, мяжа) — гэта спецыяльнае слова ці спалучэнне слоў, якое дакладна абазначае навуковае, тэхнічнае, сельска-гаспадарчае і інш. паняцці).
Сукупнасць слоў, якія суадносяцца з адпаведным колам паняццяў для якой-небудзь галіны – тэрмінасістэма. Сукупнасць тэрмінаў пэўнай навукі або прафесіі называецца тэрміналогіяй. Існуе тэрміналогія лінгвістычная, медыцынская, тэхнічная, філасофская, педагагічная, псіхалагічная, астранамічная і інш. Акрамя таго, тэрміналогія — гэта сукупнасць усіх тэрмінаў пэўнай мовы (беларуская тэрміналогія).

Класіфікацыя тэрмінаў.
1. Тэрміны-сінонімы. Тэрміны-антонімы. Агульназразумелыя і вузка-спецыяльныя тэрміны.
2. Класіфікацыя тэрмінаў паводле будовы
3. Класіфікацыя тэрмінаў паводле паходжання. Спосабы ўтварэння тэрмінаў.
Тэрміны ў пэўнай тэрмінасістэме могуць уступаць у сінанімічныя адносіны, хоць яны вельмі спецыфічныя, не маюць стылёвай маркіроўкі.
•    Тыпы тэрмінаў-сінонімаў:
•    два іншамоўныя тэрміны: перфоманс – хепенінг,  спонсар – фундатар,
•    іншамоўны і ўласны тэрмін: Адраджэнне – Рэнесанс, дэманстрацыя  – паказ, эскіз – накід, арфаграфія – правапіс,
•    поўны тэрмін і скарочаны: жакардавыя тканіны  – жакард.
Узнікненне варыянтаў-тэрмінаў, сінонімаў-тэрмінаў тлумачыцца для беларускай мовы нераспрацаванасцю многіх тэрмінасістэм, абмежаванасцю беларускамоўных тэрмінаў, а таксама стыхійнасцю моўных кантактаў.
Тэрміны могуць абазначаць супрацьлеглыя паняцці, што дазваляе вылучыць тэрміны-антонімы: форта – пьяна.
Тэрміны бываюць агульназразумелыя і вузкаспецыяльныя. Агульназразумелыя тэрміны ўваходзяць у лексіку агульнанароднай мовы, сэнс іх вядомы і неспецыялісту: галосны, зычны, дыягназ, аспірын, кіслата, кісларод, атам, электрон і інш.
Большасць тэрмінаў вузкаспецыяльныя: іх разумеюць толькі спецыялісты: суфіксоіды, люмінафоры (рэчывы, якія выклікаюць свячэнне). Распаўсюджванне навуковых і тэхнічных ведаў сярод людзей вядзе да таго, што некаторыя вузкаспецыяльныя тэрміны паступова становяцца агульназразумелымі.
2. Тэрміны паводле будовы суадносяцца са словамі ці спалучэннямі слоў, часцей словазлучэннямі.
Словы-тэрміны ў сваю чаргу падраздзяляюцца ў залежнасці ад часціны мовы: назоўнікі, прыметнікі, дзеясловы, прыслоўі.
Асноўную колькасць слоў-тэрмінаў складаюць назоўнікі, як правіла, агульныя: псіхолаг, сацыяпат, пракрастынацыя, патагенэз, алігафрэн, гратэск, жывапіс.
У якасці аднаслоўных тэрмінаў досыць часта выкарысоўваюцца ўласныя імёны, якія, перайшоўшы ў разрад тэрмінаў, становяцца агульнымі назоўнікамі: ватман  (Дж. Ватман – уладальнік англійскай папяровай фабрыкі 18 ст.), атлант і карыятыда  (тытан і жрыца ў грэчаскай міфалогіі), сілуэт  (французскі міністр Э. дэ Сілуэт), маўзалей  (цар Маўсол, пахаваны ў горадзе Гелікарнас), мецэнат  (Мецэнат Гай Цыльній – рымскі патрыцый).
Прыметнікі ў якасці слоў-тэрмінаў ужываюцца даволі рэдка, паколькі прыметнік, як  правіла,  спалучаецца  з  назоўнікам,  утвараючы  словазлучэнне:  выяўленчы (мастацтва), акрылавы  (фарбы), залатое  (сячэнне).
Не  ўсе  даследчыкі  пагаджаюцца  з  існаваннем  тэрмінаў-дзеясловаў,  аднак слоўнікі зазначаюць: ілюстраваць,  маляваць.
Тэрмінаў-прыслоўяў няшмат: унутрывенна, рэгрэсіўна, унакладку, усутык.
Словазлучэнні-тэрміны надзвычай шырока выкарыстоўваюцца ва ўсіх галінах навукі і тэхнікі: выяўленчае мастацтва, акрылавыя фарбы, залатое сячэнне, кахлеарны імплант. У якасці кампанента тэрмінаў-словазлучэнняў могуць выступаць уласныя назоўнікі (закон Ампера, Ленца, Кулона). Пашыраны словазлучэнні прыметнік+назоўнік (макрыца чырвоная,  ідыяграфічны метад, аналітычныя суджэнні).
Адметнасцю сучаснай навуковай тэрміналогіі беларускай мовы  з’яўляюцца трох- і больш кампанентныя тэрміны, яны таксама абазначаюць адно цэласнае паняцце, і не заўсёды можна замяніць іх адным словам: зона бліжэйшага развіцця, каштоўнасная арыентацыя асобы
Часткова састаўныя тэрміны ўсё ж спрашчаюцца, утвараючы складаныя словы, словы-абрэвіятуры або замяняюцца іншамоўнымі словамі: капітальныя ўкладанні – капукладанні, невялікае рэкламнае агенцтва, якое аказвае паслугі пераважна творчага характару – буцік,  час адпачынку з суботы да панядзелка –  уік-энд.
Словы-сімвалы – трэці структурны тып. У склад такіх тэрмінаў побач са слоўнымі знакамі ўваходзяць сімвалы: α-часціца.
3. Тэрміналагічная лексіка паводле паходжання неаднародная. Яна складаецца з розных пластоў уласных і іншамоўных слоў, са спалучэнняў уласных і іншамоўных сродкаў і новых слоў, з агульнаўжывальных і вуз-каспецыяльных тэрмінаў.
Запазычаныя тэрміны. Асваенне запазычаных слоў – падпарадкаванне іншамоўных слоў законам беларускай мовы:
~ Графічнае: перадача на пісьме сродкамі беларускай мовы
~ Фанетычнае:    падпарадкаванне    запазычаных    слоў    фанетыч-ным законам беларускай мовы: акупант, дзяжурны, тэлеграма, плед
~ Граматычнае: поўнае або частковае падпарадкаванне марфемнай структуры іншамоўных слоў законам беларускай мовы: адпадзенне канчат-каў, змяненне роду, ліку.
~ Змяненне семантыкі
Прыметы запазычаных слоў:
~ нязменнасць назоўнікаў: ракако;
~ захаванне націску на пэўным складзе: медальён, дэкальтэ,
~ наяўнасць у слове гука [ф]: фаянс;
~ наяўнасць нехарактэрных для беларускай мовы спалучэнняў галосных гукаў: ідэал, дуэт, бібліятэка;
~ наяўнасць этымалагічна пачатковых гукаў э, о: эра, эпоха, эпас, ода, опера;
~ спалучэнні ге, ке, хе: агент, схема;
~ спалучэнні бю, вю, кю, мю, пю, фю ў корані: бюро, рэвю, кювет, ка-пюшон, фюзеляж;
~ спалучэнні дэ, ды,     тэ, ты: дэтэктыў, дывідэнт, дыфтэрыя, дыван, дысцыпліна, медыцына, тыгр;
~ прыстаўкі а-, анты-, архі-, контр-, рэ-, дэ-, дыс-, амфі-: амаральны, антыцыклон, архіважны, контрмера, рэфармацыя, амфітэатр;
~ суфіксы –ізм- (-ызм-), -іст- (-ыст-), -ір- (-ыр-): арганізм,    сацыяліст, капіраваць і пад.
Уласнабеларускія тэрміны. Асноўныя спосабы стварэння тэрмінаў:
а) лексіка-семантычны;
б) сінтаксічны;
в) марфемны (суфіксальны, прэфіксальны, прэфіксальна-суфіксальны);
г) аснова- і словаскладанне;
д) складана-суфіксальны;
е) абрэвіяцыя.
Лексіка-семантычны: тэрміналагізацыя агульналітаратурных слоў: аснова, ветразь (у архітэктуры), вугаль (тэхніка малюнку), павук. Адваротны працэс – рэтэрміналагізацыя – перанос гатовага тэрміна з адной дысцыпліны ў другую: рэйтынг.
У аснове практычна любога тэрміна – агульнаўжывальнае слова: купал (лац. бочачка), бутафорыя (фр. выкідай вон), касцёл (замак).
Сінтаксічны: спосаб утварэння тэрмінаў шляхам словазлучэнняў рознага тыпу – самы прадуктыўны амаль ва ўсіх галінах навукі і тэхнікі, найбольшая колькасць тэрмінаў утворана па мадэлі прыметнік+назоўнік, назоўнік+назоўнік, пашыраны трох і больш кампанентныя словазлучэнні. Апорным словам у тэрмінах-словазлучэннях з’яўляецца назоўнік: дарычны ордэр, батальонны жанр, інстытут сям’і.
Марфемны:
Утварэнне на аснове марфем уласнай мовы ці інтэрнацыянальных эле-ментаў.
Спосабы ўтварэння розныя, шырока ўжываюцца.
Суфіксальны спосаб. 
•     -ізм-, -ызм-: калектывізм, аўтаматызм, дуалізм;
•     -янств-: канфуцыянства, гегельянства;
•     -іт-: араганіт (мінерал), кератыт, блефарыт;
•     -нн-: адчуванне, запамінанне;
•     -к-: выцінанка, ліццё;
•     -асць-: актыўнасць, індывідуальнасць.
Прэфіксальны спосаб характарызуецца далучэннем прэфікса да цэлага слова: неабарока, неаготыка, неакласіцызм, постімпрэсіянізм, протарэне-санс.
Прэфіксальна-суфіксальны спосаб: падрамнік.
Бяссуфіксальны спосаб досыць характэрная з’ява ў тэрмінатворчасці, тэрміны ўтвараюцца шляхам адсячэння суфіксаў: абклад.
Аснова- і словаскладанне: горадабудаўніцтва. Шырока выкарыстоў-ваюцца іншамоўныя элементы: -логія- (навука), -граф- (прылада для запісу), -грама- (вынік запісу), -метр- (вымяральны прыбор), -скоп- (прыбор, прызначаны для назірання), - мікра, -макра-, -гідра-, -міні-.
Абрэвіятурны спосаб (абрэвіяцыя): ЗПР, ВНД (вышэйшая нервовая дзейнасць).
Апелятывацыя: габелен (прозвішча красільшчыкаў), фаянс (г. Фаэнца ў Італіі), меандр (р. Меандр у Малой Азіі). У тэкстыльнай прамысловасці – назвы тканін, тыпаў адзення, кулінарыі, стылі і кірункі (жакоб).
Ад уласных імёнаў утвараюцца тэрміны: суфіксальным спосабам (кальвінізм, лютэранства). Такіх тэрмінаў многа ў хіміі, фізіцы, геаграфіі і інш.
Тэрміналагічныя спалучэнні нярэдка пераходзяць у разрад фразеалагізмаў: залаты фонд, зводзіць канцы з канцамі (бухгалтэрыя), іграць ролю, сысці са сцэны (тэатр), іграць першую скрыпку, ва ўнісон, доўгая песня (музыка), пакласці на лапаткі (спорт), на задні (другі) план, на першым плане (мастацтва).
Звесткі з гісторыі беларускай навуковай тэрміналогіі і тэрмінаграфіі.
1. Узнікненне і развіццё беларускай тэрміналагічнай лексікі.
2. Фарміраванне беларускай тэрміналогіі ў паслякастрычніцкі час (1917 – па н.ч.).
1. Першапачатковай асновай фарміравання тэрміналагічнай лексікі была намінацыя розных прадметаў і з’яў прыроды, побыту, паняццяў тагачаснай рэчаіснасці, у тым ліку і тэрміналагічнага характару.
Захаваліся археалагічныя помнікі матэрыяльнай культуры ХІ-ХІІ стст. (камяні, гліняныя гладышы, прасліцы, берасцяныя граматы), якія фіксуюць моўныя намінацыі прадметаў і паняццяў рэчаіснасці таго часу, у тым ліку і тэрміналагічнага характару: грыўня, жыта, наяўнасць і пад.
Непасрэднае фарміраванне беларускай тэрміналогіі адбывалася ў працэсе развіцця пэўных галін навукі і ўласна тэрміналагічнай работы.
У ХІV-ХVІ стст., калі беларуская мова мела статус дзяржаўнай у ВКЛ, найбольш развітымі тэрміналагічнымі сістэмамі былі грамадска-палітычная, юрыдычная, сельскагаспадарчая, прамысловая, гандлёвая, ваенная, філалагічная. Ролю тэрміналагічных слоўнікаў у гэты час часткова выконвалі глосы, якія змяшчаліся на палях ці паміж радкамі рукапісу або друкаванага выдання, часткова слоўнікі Л. Зізанія («Лексіс», 1596 г.) і П. Бярынды («Лексікон», 1624). Аднак спецыяльных тэрміналагічных слоўнікаў не было.
Забарона беларускай мовы ў значнай ступені разарвала пісьмовую традыцыю, адмоўна сказалася на пераемнасці ў тэрміналогіі.
Беларуская навуковая тэрміналогія пачала фарміравацца ў самым пачатку ХХ стагоддзя, калі адрадзілася кнігадрукаванне, з’явіліся кнігі, газеты, навуковыя і навукова-папулярныя брашуры на беларускай мове.
2. У лютым 1921 г. пачала працу Навукова-тэрміналагічная камісія, у склад якой уваходзілі тры секцыі: гуманітарных, прыродазнаўчых і матэматычных навук. Камісія павінна была апрацаваць беларускую тэрміналогію па ўсіх галінах ведаў у аб’ёме сярэдняй школы. За час працы камісіі было створана і прапанавана для ўжывання каля 2500 слоў-тэрмінаў, якія друкаваліся на старонках «Весніка Народнага камісарыята асветы ССРБ» у 1921-1922 гг., а ў стане распрацоўкі знаходзіліся яшчэ 4184 тэрміналагічныя найменні. Аднак у працэсе такой дзейнасці высветлілася, што праца камісіі не адпавядае моўнай практыцы, для стварэння беларускай тэрміналогіі патрэбны былі іншыя маштабы, якія б ахапілі ўсю тэрміналагічную лексіку. Таму 30 студзеня 1922 г. быў заснаваны Інстытут беларускай культуры. У выніку тэрміналагічнай працы ў перыяд з 1922 па 1930 гг. было апублікавана больш за 30 тэрміналагічных слоўнікаў па розных галінах навукі.
 

Галоўным прынцыпам працы камісіі было ўвядзенне слоў, якія бытавалі ў жывой народнай мове. Так, у сферу навукі былі ўведзены агульнаўжывальныя словы бялок, ланцуг, сіла, сцябло, ціск, чаранок і іншыя, якія страчвалі сваю бытавую выразнасць, набывалі строга акрэсленае спецыяльнае значэнне.
Другі напрамак – стварэнне неалагізмаў згодна законаў беларускай мо-вы. Ва ўжытак уводзіліся калькі з рускай мовы: азначэнне, вочка, суквецце. Узмацненне пурыстычных тэндэнцый прывяло да таго, што часам неалагізмы пачалі стварацца без уліку пашырэння таго ці іншага слова ў мове, толькі каб пазбавіцца чужых слоў: замест гібрыд – мяшанец, пейзаж – краеабраз, песіміст – смутнаглядзец, пралетарый – бабыль, прафесійны – умецкі, бомба – гуля, фокус – вогнішча і пад. У пэўнай ступені штучнымі былі наватворы пустаслоўе (дыялектыка), вызыск (эксплуатацыя), пашыршчык (прапагандыст), споказ (дэманстрацыя), пераносня (метафара), кантаслуп (прызма), старчак (перпендыкуляр) і пад. Іншамоўныя тэрміны ўжываліся вельмі рэдка і, як правіла, у выпадках, калі ў народнай мове не было адпа-веднага беларускага тэрміна.
Значная праца па стварэнні беларускай навуковай тэрміналогіі вялася не толькі тэрміналагічнай камісіяй. У 1923-1927 гг. былі выдадзены наступныя тэрміналагічныя слоўнікі: «Слоўнік геаметрычных і трыганаметрычных тэрмінаў і сказаў» К. Душ-Душэўскага і В. Ластоўскага, «Беларуска-польска-расейска-лацінскі батанічны слоўнік» Зоські Верас, «Спіс назваў птушак і некаторых рыб» А. В. Фядзюшына і інш.
У 1929 г. быў створаны Інстытут мовазнаўства АН БССР, які распачаў работу па ўкладанні больш вузкіх тэрміналагічных слоўнікаў. У 1932 г. вый-шаў з друку першы выпуск «Слоўніка тэхнічнай тэрміналогіі» А. Гурло, у 1933 г. – «Ваенны руска-беларускі слоўнік».
Аднак у 30-40-я гады праца па стварэнні беларускай тэрміналогіі амаль спынілася. І пасля вайны не было агульнага цэнтра па распрацоўцы і ўпарад-каванні тэрміналагічнай лексікі. Значную ролю ў нармалізацыі беларускай тэрміналогіі адыгралі «Руска-беларускі слоўнік» (1953), «Беларуска-рускі слоўнік» (1962), «Тлумачальны слоўнік беларускай мовы» (1977-1984) і нека-торыя іншыя.
Аднак шэраг задач заставаўся па-ранейшаму не вырашаным. У прыват-насці, вывучэнне практыкі ўжывання тэрмінаў у навуковых тэкстах і выданне слоўнікаў, папаўненне паняційна-тэрміналагічнага фонду, прывядзенне яго ў адпаведнасць з узроўнем развіцця сучаснай навукі. Для вырашэння гэтых за-дач у 1980 г. была створана Рэспубліканская тэрміналагічная камісія, якая складаецца з прэзідыума і дзевяці секцый (грамадазнаўчай, навукова-тэхнічнай, фізічнай і матэматычнай, хімічнай, біялагічнай, сельскагаспадарчай, геалагічнай і геаграфічнай, медыцынскай і фізіялагічнай, секцыі па архітэктуры і будаўніцтве). З 1989 г. працуе Тэрміналагічная камісія ТБМ імя Ф. Скарыны.
 

Мова навукі і яе асаблівасці
Паняцце функцыянальнага стылю.
1. Азначэнне тэрміна ‘стыль мовы’.
2. Функцыянальныя стылі вуснай і пісьмовай формы сучаснай беларускай мовы.
1. Стыль мовы – гэта сістэма моўных сродкаў, выбар якіх абумоўлены знешнімі (так званымі экстралінгвістычнымі, нямоўнымі) фактарамі. Такіх фактараў некалькі.
У першую чаргу стыль вызначае змест зносін. Выбар моўных сродкаў залежыць ад мэты і задач выказвання. На моўны стыль уплывае і сацыяльная сфера зносін: навуковая, побытавая, афіцыйная, мастацкая, публіцыстычная. Наступны экстралінгвістычны фактар – умовы і акалічнасці зносін. Уплывае на адбор моўных адзінак форма зносін – вусная ці пісьмовая, маналагічная ці дыялагічная.
На аснове гэтых фактараў і фарміруецца сістэма стыляў мовы.
Такім чынам, стыль мовы – гэта разнавіднасць мовы з пэўнымі асаблівасцямі фанетычных, лексічных, марфалагічных, сінтаксічных сродкаў, адбор якіх мае мэтавую накіраванасць і залежыць ад умоў камунікацыі.
2. У беларускай літаратурнай мове традыцыйна вылучаюцца навуковы, афіцыйна-справавы (афіцыйна-дзелавы, афіцыйны), публіцыстычны (прамоўніцкі), мастацкі (літаратурна-мастацкі, стыль мастацкай літа-ратуры), размоўны (гутарковы, размоўна-бытавы) стылі.
У залежнасці ад таго, у якой форме (вуснай ці пісьмовай) пераважна ўжываюцца моўныя сродкі, стылі падзяляюцца на кніжныя (навуковы, афіцыйна-дзелавы, публіцыстычны, мастацкі) і размоўны (гутарковы).
Падзел на кніжныя і размоўныя стылі даволі ўмоўны, бо кніжныя стылі могуць рэалізоўвацца ў вусным маўленні (напрыклад, навуковы даклад, выступленне на мітынгу), а гутарковы стыль – у пісьмовым (асабісты ліст, SMS-паведамленне).
Асаблівасцю сучаснай стылістычнай сістэмы беларускай мовы з’яўляецца ўзаемапранікненне стыляў, іх узаемны ўплыў. Найбольш “падатлівы” гутарковы стыль, які пастаянна прыцягвае рознастылёвыя сродкі мовы і аказвае вялікі ўплыў на фарміраванне іншых стыляў. Нярэдка рознастылёвыя элементы выкарыстоўваюцца ў мастацкіх і публіцыстычных тэкстах. Самы кансерватыўны і найменш пранікальны – афіцыйна-справавы стыль.

Навуковы стыль і яго падстылі.
1. Асноўныя рысы навуковага стылю.
2. Падстылі і жанры навуковага стылю.
3. Моўныя сродкі навуковага стылю.
1. Навуковы стыль - сістэма моўных сродкаў, прызначаная для перадачы і захавання навуковых ведаў. Гэта стыль спецыяльнай навуковай літаратауры.
Форма зносін - пераважна пісьмовая маналагічная, бо аўтар і той, каму адрасавана маўленне, могуць быць аддалены не толькі прасторай, але і часам. Аднак на канферэнцыях, у аўдыторыях вучоны выступае з вусным дакладам, паведамленнем, лекцыяй (на падрыхтаваным пісьмовым варыянце).
Сфера выкарыстання
навука    адукацыя    асвета
Тэматыка

любая навуковая інфармацыя, прызначаная для сур’ёзнага навуковага ці вучэбнага вывучэння, а таксама для папулярызацыі ведаў для асветы людзей рознага ўзросту і рознага роду дзейнасці
Мэты
выкласці, абгрун-таваць навуковыя веды для развіцця навуковай галіны на аснове выка-рыстання аргументаў, фактаў, дадзеных эмпірычных даследа-ванняў    даступна выкласці, растлумачыць навуковыя факты для навучання канкрэтнай аўдыторыі (школа, ВНУ і г.д.), актывізаваць лагічнае мысленне чытача    даступна выкласці, растлумачыць навуковыя факты для папулярызацыі дасяг-ненняў у галіне навукі
Стылявыя рысы
•    дакладнасць
•    лагічнасць забяспечваецца несупярэчлівасцю навуковай аргументацыі,  якая  адлюстроўвае  развіццё  думкі  ад прыватнага да агульнага або ад агульнага да прыватнага, атрыманне ведаў, якія вынікаюць са зместу маўлення.
•    Аргументаванасць (віды аргументацыі)
•    абстрактнасць
•    аб’ектыўнасць
•    Яснасць  забяспечвае паслядоўнасць вы-кладу навуковых фактаў.
•  Дакладнасць вызначае адназначнае разу-менне навуковага тэксту, адстунасць сэнсавых разыходжанняў паміж словам і абазначаным ім паняццем.
•   Паслядоўнасць выкладу інфармацыі.
Адсутнасць эмацыянальна афарбаваных моўных сродкаў   як   адзнака   стылю,   аднак за-лежыць ад жанру і падстылю.    •  лагічнасць
•  канкрэтнасць
•  дакладнасць
•  вобразнасць
•  эмацыяналь-насць
2.                                           Падстыль
уласна навуковы    навукова-вучэбны    навукова-папулярны
Жанры
дысертацыя, артыкул, манаграфія, аўтарэферат    падручнік, дапаможнік, рэферат, лекцыя    навукова-папулярнае выданне
3.                                   Асноўныя моўныя асаблівасці
Лексічны ўзровень
•    міжстылявая лексіка, ад-назначныя бязвобразныя словы
•    выкарыстоўваюцца словы агульнанавуковага ўжывання, ха-рактэрныя для навуковых твораў розных галін ведаў
•    ужываюцца тэрміны-словы і словазлучэнні
•    пашыраны ўстойлівыя спалучэн¬ні тэрміналагічнага характару
вышыня, стагоддзе, вынікі, нафта

пошук, эксперымент, аналіз, сінтэз

нейтрон, імпульс, анамастыка, лагічны націск
бронзавы век, хуткасць свету, пасіўны баланс

Марфалагічны ўзровень
•    найбольш частотнай часцінай мовы з’яўляецца назоўнік
•    рэчыўныя і абстрактныя назоўні¬кі ўжываюцца ў множным ліку
•    характэрна выкарыстанне абстрактных і аддзеяслоўных назоўнікаў
•    пераважаюць канструкцыі з род¬ным склонам, далей па ча-стотнасці – назоўны  і вінавальны склон
•    прыметнікі выкарыстоў-ваюцца ў складзе састаўных тэрмінаў 
•    дзеясловы  цяперашняга  часу  абазначаюць  тое,  што  існуе  пастаянна  і  нязменна:
•    характэрна ўжыванне інфінітываў, дзеясловаў 3-й асобы цяперашняга часу
•    не выкарыстоўваюцца формы 2-й асобы адзіночнага і множнага ліку
•    замест  формы 1-й асобы адзіноч¬нага ліку ўжываюцца формы 1-й  асобы  множнага  ліку (так званае аўтарскае мы).
•    ужываюцца складаныя прыназоўнікі
•    іншамоўныя корані, пры-стаўкі, суфіксы    

тэмпературы, пяскі, воды, велічыні 

метад, спосаб, высвятленне, размеркаванне, утварэнне 

вынікі эксперыментаў, хваробы сэрца, дасягненні навукі

просты сказ, саляная кіслата лакальнае поле 
Умоўны лад абазначае дзеянне, якое ўяўляецца як пажаданае ці магчымае.

мы даказалі

на працягу, па меры, у сувязі з, у галіне
антыцыклон, дэгазацыя, ды-спрапорцыя
Сінтаксічны ўзровень
•  сказы з прамым парадкам слоў
•  пераважаюць апавядальныя простыя сказы, ускладненыя пабочнымі словамі,
аднароднымі членамі сказа, устаўнымі канструкцыямі
•  сярод складаных сказаў найбольш частотныя складаназлучаныя і складаназалежныя
•  не ўжываюцца клічныя і пытальня сказы
•  характэрна “расшчапленне” выказніка: праводзіць даследаванне –даследаваць
•  нярэдка выкарыстоўваюцца пасіўныя канструкцыі
•  для сувязі частак складанага сказа выкарыстоўваюцца складаныя злучнікі: дзякуючы таму што, нягледзячы на тое што, між тым як, пасля таго як.
Ужыванне моўных сродкаў залежыць ад падстылю. Так, найбольш строгім з’яўляецца ўласна навуковы падстыль. У навукова-папулярных тэкстах для больш даходлівай падачы матэрыялу могуць выкарыстоўвацца вобразныя сродкі, ацэначная і нават гутарковая лексіка, разнастайныя сінтаксічныя прыёмы.

Мова справавой сферы і яе асаблівасці
1. Асноўныя рысы афіцыйна-справавога стылю.
2. Падстылі і жанры афіцыйна-справавога стылю.
3. Моўныя асаблівасці афіцыйна-справавога стылю.

1. Афіцыйна-справавы стыль рэалізуецца пераважна ў пісьмовай маналагічнай форме. Вуснае маўленне (даклад, інструктаж, выступленне на судзе) абапіраецца на загадзя падрыхтаваны пісьмовы тэкст, мае некаторыя асаблівасці (інструктаж, даклад, зварот, выступленне на судовым працэсе): аўтары імкнуцца пазбягаць спецыфічных кніжных зваротаў стылю і выкарыстоўваюць элементы жывога размоўнага стылю.
Сфера выкарыстання
сфера справаводства і афіцыйных зносін, юрыдычных зносін
Тэматыка
афіцыйныя зносіны паміж дзяржавамі, юрыдычнымі асобамі, гра-мадзянскімі асобамі і г.д.
Мэты
функцыя – інфармацыйная, пабуджальная
устанавіць ад-носіны паміж дзяржа-вамі на міжнародным узроўні з дапамогай да-моў і пра¬тэстаў    устанаўленне ад-носін паміж дзяржавай і грамадзянамі, арганіза-цыяй і грамадзянскімі асобамі на ўзроўні закона    устанаўленне ад-носін паміж кіраўніцтвам і падначаленым  на ўзроўні загадаў, распараджэнняў і рознага роду дзелавых папер
Стылявыя рысы
•    сцісласць – эканомнае выкарыстанне моўных сродкаў, выклю-чэнне моўнай збыткоўнасці. Цесна звязана з  канкрэтнасцю – канцэтрава-насць інфармацыі
•    дакладнасць дазваляе адназначна перадаць змест фармуліроўкі. Змест павінен прачытвацца строга адназначна. Недапушчальна двухсэн-соўнасць.
•    Паслядоўнасць – правільнасць кампазіцыйнай структуры, ад-сутнасць лагічных памылак, прадуманасць і трапнасць фармулёвак
•    адсутнасць індывідуальных моўных асаблівасцяў. Мове служ-бовых дакументаў  не ўласціва эмацыянальна афарбаваная лексіка, назоўнікі і прыметнікі з суфіксамі суб’ектыўнай ацэнкі, выклічнікі, экспрэсіўная фразеалогія і г.д.
•    стандартызаванасць. Выкарыстанне гатовых,  ужо  замацаваных моўных стандартаў (клішэ): прызначыць на пасаду, накласці спагнанне і пад.
•    устойлівая форма падачы матэрыялу (падзел тэксту на раздзелы, параграфы; графічнае выдзяленне частак тэксту, рэквізіты дакумента, выка-рыстанне шаблонных тэкстаў), традыцыйнасць зваротаў. Па ступені рэгла-ментацыі дакументы можна падзяліць на тры групы: 1) дакументы, якія павінны дакладна адпавядаць прынятаму стандарту, бо  ў  іншым выпадку яны не будуць мець юрыдычнай сілы (пашпарт, дыплом, пасведчанне і інш.); 2) дакументы, якія не маюць строгай рэгламентацыі   (даведка, заява, квітанцыя, дагавор, даверанасць і інш.); 3) дакументы, якія маюць грамадска замацаваны агульны прынцып укладання, а моўныя сродкі і форма выкладу ў пэўнай ступені адвольная (характарыстыка, рэкамендацыя, дзелавыя партнёрскія пісьмы і інш.).
•    Справавыя дакументы пішуцца на спецыяльных бланках. Рэквізіт – абавязковы інфармацыйны элемент дакумента, срога замацаваны за пэўным месцам на бланку, лісце. Сукупнасць рэквізітаў, пэўным чынам размешчаных на дакуменце, складае яго фармуляр. Рэквізіт можа быць лінейны, трафарэт, анкета, табліца, камбінацыя гэтых форм.

2.                                            Падстыль
дыпламатычны    уласна заканадаўчы    адміністрацыйна-канцылярскі
Жанры
Дакумент – справавая папера, якая заканадаўча пацвярджае розныя гаспадарчыя аперацыі, прававыя адносіны і дзеянні юрыдычных асоб і гра-мадзян. Па функцыянальным прызначэнні –групы:
1) асабістыя (заява, аўтабіяграфія),
2) распарадчыя (пастанова, загад)
3) адміністрацыйна-арганізацыйныя (справаздача, кантракт)
4) інфармацыйна-даведачныя (даведка, аб’ява)
5) справавыя лісты
6) юрыдычныя дакументы (скаргі)
пагадненне, кан-венцыя, мемарандум, нота, камюніке, пера-гаворы    закон, указ, статут, канстытуцыя    загад, пратакол, заява, распіска, даверанасць, дзелавая гутарка, пера-гаворы, біяграфія, харак-тарыстыка
3.                              Асноўныя моўныя асаблівасці
Лексічны ўзровень
•    словы ўжываюцца з прамым значэннем
•    шырока прадстаўлена спецыяльная лексіка:
•    назвы асоб па іх функцыі ў афіцыйна-справа¬вых адносінах
•    назвы дакументаў
•    абазначэнні частак дакумента, разна-стайных дзеянняў асоб, службовых працэдур па ўзгадненні і зацвярджэнні
•    архаічная, устарэлая лексіка (у дыпламатычных дакументах)
•    ужываюцца складанаскарочаныя словы

•    высокая ступень стандартызацыі стылю прыводзіць да ўзнікнення канцылярскіх штампаў. Канцылярызмы – лексіка- фразеалагічная адзінка, якая ўзнаўляецца ў афіцыйна-справавым стылі і абазначае часта паўтаральныя сітуацыі або распаўсюджаныя паняцці
•    выкарыстоўваюцца ўстойлівыя сло-вазлучэнні
    

субпадрадчык, спажывец
загад, паведамленне
парадак дня, дадатак, прысутнічалі, слухалі, пастанавілі
пан, пані, мае гонар паведаміць
ГЭС, Дзяржплан, Белсельгастэхніка
вышэй названыя, прыцягнуць да адказна-сці, за справаздачны перыяд


пасведчанне аб нарадж-энні, пасведчанне аб за-ключэнні шлюбу, на ас-нове вышэйпададзенага
Марфалагічны ўзровень
•    актыўна выкарыстоўваюцца аддзеяс-лоўных назоўнікаў на -цыя,  -нне,  -ццё
•    характэрныя назоўнікі з прыстаўкай не-
•    назоўнікі, якія абазначаюць пасаду ці званне, ужываюцца ў мужчынскім родзе

•    ужываюцца складаныя адыменныя прыназоўнікі і састаўныя злучнікі

•    пашырана ўжыванне інфінітываў і безасабовых дзеясловаў
•    дзеясловы цяперашняга часу маюць значэнне “цяперашні прадпісання” (указанне на тое, што трэба зрабіць)    уніфікацыя, утры-манне, узгадненне
незварот, невыкары-станне, непрымяненне
доктар філалагічных навук Т.Р.Трафімава, дырэктар С.І.Грыгор’ева
у мэтах; у сувязі;у выніку таго, што; з прычыны таго, што; для таго, каб
змяніць, устанавіць, павялічыць
Сінтаксічны ўзровень
•    пераважаюць поўныя апавядальныя двухсастаўныя сказы з пра-мым парадкам слоў
•    простыя сказы ўскладненыя аднароднымі членамі сказа,  ада-собленымі членамі сказа, устаўнымі канструкцыямі
•    выкарыстоўваюцца аднасастаўныя інфінітыўныя і безасабовыя сказы
•    характэрна “расшчапленне” выказніка: прымаць удзел – удзель-нічаць
•    сказы з асабовымі дзеясловамі ўжываюцца толькі ў пэўных жанрах – даручэнне, распіска, біяграфія, характарыстыка, загад
Афіцыйна-справавы стыль непранікальны для элементаў іншых стыляў. Выкарыстанне слоў і выразаў, характэрных афіцыйна-справому стылю, у гу-тарковым маўленні (калі гэта не патрабуе тэма зносін) з’яўляецца памылкай і сведчыць пра бедны лексічны запас стваральніка маўлення. Увядзенне эле-ментаў афіцыйна-справавога стылю ў мастацкія і публіцыстычныя тэксты абумоўлена тэмай і задачамі выказвання.

Лекции

Похожие публикации


Лекцыі для студэнтаў 2 курса ТСА па прадмеце «Беларуская мова. Прафесійная лексіка»

02-04-2020 Лекции
Лекцыі для студэнтаў 2 курса ТСА па прадмеце «Беларуская мова. Прафесійная лексіка»
лекции
подробнее

Лекцыі для студэнтаў 1 курса Інстытута інклюзіўнай адукацыі па прадмеце «Сучасная беларуская мова»

06-04-2020 Лекции
Лекцыі для студэнтаў 1 курса Інстытута інклюзіўнай адукацыі па прадмеце «Сучасная беларуская мова»
Лекции
подробнее